Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Літаратурная кампазіцыя «Ёсць, будзе…Спрадвечная мова»

Фев 20, 2026 | Кожная пятніца – роднае, сваё, Районная центральная библиотека, Читальный зал

Значную частку плана дзейнасці ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» складае далучэнне карыстальнікаў бібліятэкі да ўшанавання роднага слова, знаёмства чытача з творамі беларускіх аўтараў. Бо толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, у ёй усё, што называецца нацыяй, народам.
Таму штогод ужо стала традыцыяй адзначаць Тыдзень роднай мовы ў раённай цэнтральнай бібліятэцы. Не стаў выключэннем і сёлетні год. На гэты раз для гасцей, а імі былі вучні ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Салігорска», ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Салігорска», ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Салігорска», бібліятэкары падрыхтавалі анлайн-віктарыну «Падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі», якая стала адказам на шматлікія пытанні адносна мовы.

Змаглі сябе паказаць і вучні 6 «Б» ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Салігорска», якія падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю «Дала мне маці мову гэту, як спадчыну і запавет».
Хто завітаў у гэты дзень у бібліятэку, меў магчымасць паслухаць цудоўную народную музыку ў выкананні ўдзельнікаў ансамбля «Вдохновение» ДУА «Салігорская дзіцячая музычная школа мастацтваў».
Сустрэча завяршылася, і хай гэта будзе хоць маленькай кропелькай у працы бібліятэкі на шляху ўсведамлення таго, што Беларусь разам з роднай мовай – гэта наша Зямля, гэта наша Радзіма, наша Бацькаўшчына, якую трэба любіць і бараніць.

Свежие записи

Рубрики

Июнь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x