Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Дзень паэзіі з паэтам-земляком Ф.Гурыновічам “НЯХАЙ ЖЫВЕ КНІГА І ПАЭЗІЯ”

Мар 22, 2022 | Литературно-краеведческое объединение «Вытокі», Читальный зал

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі – свята, якое не проста сцвярджае значэнне літаратуры для культурнага жыцця грамадства і аб’ядноўвае паэтаў, а таксама дае магчымасць заявіць пра сябе і свой паэтычны талент.
Павіншаваць аматараў паэзіі вырашылі і ў ДУК ”Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка”. Гасцямі мерапрыемства былі навучэнцы ДУА ”Гімназія №2 г. Салігорска”, ДУА ”Гімназія №3 г. Салігорска”, студэнты УА “Салігорскі дзяржаўны каледж”.
З гэтай нагоды ўдзельнікі літаратурна–краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” раённай цэнтральнай бібліятэкі з навучэнцамі ДУА “Гімназія №2 г.Салігорска” падрыхтавалі літаратурную сустрэчу з паэтам і празаікам Фёдарам Гурыновічам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Ганаровым грамадзянінам Салігорскага раёна. Паміж творцам і моладдзю адбылася цікавая размова. Фёдар Гурыновіч чытаў свае аўтарскія вершы, адказваў на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. За лепшыя пытанні ўдзельнікі атрымалі прызы.
1
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x