Напярэдадні Дня беларускага пісьменства бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі запрасілі ў бібліятэку вучняў 8«А» класа ДУА «Краснаслабодская сярэдняя школа Салігорскага раёна» на пазнавальную гадзіну «Праз стагоддзі ідзе святло». Культурнае жыццё нашай краіны ўжо нельга ўявіць без Дзён пісьменства, якія штогод праходзяць у рэгіёнах Беларусі.
Сёлета свята адбудзецца ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Наталля Мікалаеўна расказала дзецям пра гістарычна-культурную самабытнасць горада і вядомых людзей Лідчыны.
Галоўнай канцэпцыяй свята пісьменства з’яўляецца паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа.
На мерапрыемстве бібліятэкар пазнаёміла вучняў з некаторымі эпізодамі з жыцця і творчасці выдатных дзеячаў старажытнага пісьменства і кнігадрукавання — Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Кірылы Тураўскага і Міколы Гусоўскага.






