Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Урок роднай мовы «Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова»

Фев 14, 2025 | Районная детская библиотека

Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 2 «А» і » 2 «Б» класаў ДУА «Гімназія №1 г. Салігорска» ў бібліятэцы прайшоў урок роднай мовы «Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова». Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю нараджэння беларускай мовы, людзей якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях «Што ёсць што?» і «Вясёлы слоўнічак», дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, чыталі вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, успомнілі прыказкі і прымаўкі.

Найбольшае ажыўленне выклікалі віртуальныя пазлы «Родная мова» і інтэрактыўная гульня «Займальныя літары», якая патрабавала ад удзельнікаў знайсці беларускія словы да літар, на якія яны пачынаюцца. На прыканцы, кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову.

Свежие записи

Рубрики

Март 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x