Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Государственное учреждение культуры

«Солигорская районная центральная библиотека»

Хвілінка пісьменніка «Сцяжынкамі дабрыні»

Янв 29, 2024 | Краснослободская горпоселковая экологическая библиотека

Бібліятэкары Краснаслабодскай гарпасялковай экалагічнай бібліятэкі завіталі ў ДУА «Краснаслабодскі дзіцячы садок №1» да сваіх маленькіх сяброў і правялі хвілінку пісьменніка «Сцяжынкамі дабрыні».
Сустрэча была прысвечана беларускаму пісьменніку Васілю Хомчанку, юбілей якога адзначаўся ў студзені гэтага года.
Наталля Мікалаеўна расказала дзеткам пра жыццё і творчасць пісьменніка, а затым хлопчык Васілёк прачытаў апавяданне «Яблык». Малыя ўважліва праслухалі апавяданне і з задавальненнем адказалі на пытанні Васілька.

Напрыканцы дзеці пагулялі ў цікавую гульню «Перадай яблык па крузе». Гуляючы ў яе, нашы маленькія сябры расказвалі аб сваіх добрых справах. Аказваецца, дзеці шмат чаго ўмеюць рабіць і дапамагаюць сваім мамам і татам.

Свежие записи

Рубрики

Апрель 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x